Еўрапейскі тыдзень мабільнасці-2019: “Пойдзем з намі!”

Праект “Зялёныя гарады” запрашае гарады Беларусі да ўдзелу ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці (ЕТМ). ПРААН у Беларусі і праект “Зялёныя гарады” традыцыйна будзе аказваць інфармацыйную падтрымку гэтай агульнаеўрапейскай кампаніі. Летась у ЕТМ узяло ўдзел 66 населеных пунктаў Беларусі.

etm
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ) — буклет

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ) (European Mobility Week) — гэта міжнародная кампанія, якая праводзіцца пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту, для павышэння дасведчанасці пра ўстойлівую гарадскую мабільнасць.