Еўрапейскі тыдзень мабільнасці-2019: “Пойдзем з намі!”

Праект “Зялёныя гарады” запрашае гарады Беларусі да ўдзелу ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці (ЕТМ). ПРААН у Беларусі і праект “Зялёныя гарады” традыцыйна будзе аказваць інфармацыйную падтрымку гэтай агульнаеўрапейскай кампаніі. Летась у ЕТМ узяло ўдзел 66 населеных пунктаў Беларусі.

Тэма ЕНМ сёлета — «Бяспечныя хада і роварны рух», слоган — «Пойдзем з намі!»

Заяўленая тэма падкрэслівае неабходнасць стымулявання бяспечных пешаходных і веласіпедных рухаў па горадзе праз ажыццяўленне пастаянных мер, якія прымаюцца кіраўнікамі гарадоў. Гэта ўладкаванне існуючых і будаўніцтва новых пешаходных зон, у тым ліку з улікам патрэбаў людзей з інваліднасцю, мадальная інтэграцыя пешаходных зон з грамадскім транспартам і веласіпеднай інфраструктурай для магчымага камбінавання роварных і пешаходных шпацыраў, інфармаванне насельніцтва аб перавазе перамяшчэння пешшу, правядзенне маніторынгу інтэнсіўнасці выкарыстання тратуарнай сеткі , павышэнне якасці абслугоўвання пешаходнай інфраструктуры.
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці традыцыйна праводзіцца з 16 верасня кожнага года і завяршаецца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля.
Інструкцыю па рэгістрацыі для ўдзелу ў ЕТМ-2019, Хартыю для падпісання гарадскімі адміністрацыямі, а таксама флаер можна спампаваць тут.

Posted in Городская мобильность, Европейская неделя мобильности.