Ёсць новы рэкорд!

83 гарады Беларусі на момант старту Еўрапейскага тыдня мабільнасці (ЕТМ) — 2020 далучыліся да гэтай штогадовай агульнаеўрапейскай кампаніі. У мінулым годзе ў кампаніі прыняло ўдзел 76 беларускіх гарадоў.

ЕТМ-2020 пройдзе з 16 па 22 верасня. Тэма ЕТМ — 2020 прысвечана прасоўванню нізкавугляродных тыпаў транспарта –«Мабільнасць без шкодных выкідаў» (“Zero-emission mobility for all”). Дэвізам 2020 года стаў заклік «Выбірай на чым перасоўвацца» (‘Choose your move’).

Інфармацыйным каардынатарам ЕТМ ў Беларусі традыцыйна выступае UNDP in Belarus і праект «Зялёныя гарады», які ўкараняе ў пілотных гарадах мерапрыемствы, скіраваныя на прасоўванне нізкавугляродных тыпаў транспарта.

Мэтай кампаніі з’яўляецца забеспячэнне ўстойлівай мабільнасці насельніцтва гарадоў, якая павінна будавацца, перш за ўсё, на развіцці транспарту агульнага карыстання і стварэнні камфортных і бяспечных умоў для пешаходаў і веласіпедыстаў. Традыцыйна ЕТМ завяршаецца акцыяй «Сусветны дзень без аўтамабіля».

Posted in Городская мобильность, Европейская неделя мобильности.