Заканадаўчае асяроддзе для інавацый

Заканадаўчае асяроддзе для інавацый

Трэба адзначыць, што ў праекце «Зялёныя гарады» ёсць асобны кампанент, які сфакусаваны на ўдасканаленне дзеючага заканадаўства ў галіне горадабудаўніцтва. Канкрэтна перад экспертамі стаяла задача распрацаваць прапановы ў сферы гарадскога транспарту, забеспячэння ўстойлівай гарадской мабільнасці, а таксама вулічнага асвятлення.

— Калі эксперты пагрузіліся ў гэтыя тэмы, вывучылі вопыт краін-лідараў «зялёнага» развіцця, стала відавочна, што не атрымаецца абмежавацца вузкім ахапленнем заканадаўства ў названых сферах, — тлумачыць Вера Сысоева, архітэктар, эксперт праекта па зялёнаму горадабудаўніцтву. — Міжнародны вопыт, рэкамендацыі ААН-Хабітат (Праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па населеных пунктах) настойваюць на неабходнасці комплекснага падыходу да фарміравання заканадаўства для гарадскога ўстойлівага развіцця.

Чытаць далей

Posted in Библиотека аналитики, Градостроительство, Материалы в СМИ.